Тры гады таму адбылася смаленская катастрофа

Сёння ў Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў смаленскай авіякатастрофы. У катастрофе загінула 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.



17 красавіка 2010, Варшава. Развітанне з ахвярамі катастрофы.


10 красавіка 2010 года, а 8.41 польскага часу, пад Смаленскам разбіўся самалёт ТУ-154М, якім польская дэлегацыя ляцела на ўрачыстасці ў Катынь з нагоды 70-ай гадавіны забойства польскіх афіцэраў савецкім НКУС.

У катастрофе, якая адбылася непадалёк ад аэрадрому Смаленск—Паўночны загінулі 88 пасажыраў  (плюс восем чалавека экіпажу), якія ляцелі на ўгодкі катынскай трагедыі, сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.


Мерапрыемствы з нагоды трэцяй гадавіны смаленскай катастрофы праходзяць сёння ва ўсёй краіне.

16 красавіка 2010, знічы каля Прэзідэнцкага палацу.

18 красавіка, 2010. Жалобная працэсія ў Кракаве развітваецца з прэзідэнтам Качыньскім і першай лэдзі.

Першыя труны з целамі ахвяр катастрофы пыляцелі на радзіму.

Месца катастрофы сёння.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: