TUT.by падаў пазоў да адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій

TUT.by хоча аспрэчыць пазбаўленне статусу рэзідэнта ПВТ. Сутнасць пазову (яго будзе разглядаць Эканамічны суд Мінска): праверка законнасці ненарматыўных актаў, дзеянняў (бяздзеянняў) дзяржорганаў і службовых асоб.
tut.by

tut.by

Нагадаем, у ТАА «Тут бай медыя» адабралі статус рэзідэнта ПВТ паралельна з завядзеннем супраць службовых асоб партала крымінальнай справы па абвінавачванні ў «падатковых махінацыях».

Сітуацыю вакол TUT.by у ДФР КДК каментавалі так: «Для рэзідэнтаў [ПВТ] важна, каб яны аказвалі паслугі з выкарыстаннем ПА ўласнай распрацоўкі. У дадзеным выпадку "Тут бай медыя" выкарыстала іншае спецыялізаванае ПА, атрымлівала выручку за кошт гэтай дзейнасці, што з'яўляецца недапушчальным для рэзідэнтаў. У выніку таварыства ухілілася ад выплаты падаткаў, сума шкоды вылічаецца мільёнамі долараў».

TUT.by жа паказваў сярод іншага на тое, што за час працы кампаніі ў ПВТ яна рэгулярна рабіла справаздачу перад адміністрацыяй Парка, паспяхова праходзіла праверкі і аўдыты, якія не выяўлялі ніякіх парушэнняў, і прэтэнзій да праекта не ўзнікала.

КУКУ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: