Ты хочаш палюбіць Польшчу? Стыпендыя для студэнтаў Беларусі

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам у Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 — люты 2017).



Стыпендыя GFPS прапануе:

●      5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

●      магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

●      магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

●      апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

●      удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

●      стыпендыю памерам 1450 злотых;

●      сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

●      запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);

●      матывацыйны ліст на польскай;

●      план побыту ў Польшчы на польскай мове;

●      даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

●      сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.

Мы працягнулі прыём заявак да 31 сакавіка 2016 года.

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!