«Тыдзень леса»: у Беларусі плануецца высадзіць 18 мільёнаў дрэў

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень леса» праходзіць з 28 сакавіка па 4 красавіка. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Акцыя прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб далучыцца да акцыі трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.

Добраахвотнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам, інвентаром і пазначаць месца для пасадкі лесу.

У Мінскай вобласці атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах: (8017) 237-74-72, (8017) 388-51-77.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожджу, у гэтым годзе чакаецца ўдзел у акцыі 35-40 тысяч чалавек. За тыдзень высадзяць звыш 18 мільёнаў дрэў.

У выніку леташняга «Тыдня леса» было высаджана, паводле інфармацыі Мінлясгаса, 29 мільёнаў дрэў.

Паводле minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: