Тыдзень псіхічнага здароўя: расклад анлайн-мерапрыемстваў

Сёння, 10 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя. Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў», падрыхтавала для вас тыднёвую праграму тэматычных анлайн-мерапрыемстваў, прысвечаных тэме псіхічнага здароўя.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У 2021 годзе дэвіз Сусветнага дня псіхічнага здароўя — «Псіхічнае здароўе для ўсіх: давайце зробім гэта рэальнасцю».

Вас чакае:

10-га кастрычніка (нядзеля). Лекцыя псіхолага Ганны Цітарэнкі «Як стварыць групу падтрымкі ў сваім горадзе?» Пачатак а 18-00. Zoom / анлайн.

Ганна Цітарэнка — псіхолаг, вядучая групы падтрымкі для людзей, якія пакутуюць на трывожныя расстройствы, на базе Мінскага клубнага Дома «Адкрытая Душа».

11-га кастрычніка (панядзелак). Лекцыя юрыста Віталя Паўлаградскага «Правы людзей з псіхічнымі захворваннямі». Пачатак — а 19-00. Zoom / анлайн.

Віталь Паўлаградскі — юрыст Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў і сеткі клубных Дамоў.

12-га кастрычніка (аўторак). Лекцыя псіхолага Паліны Рагачовай «Трывога і фобіі. Як зразумець, што патрэбна дапамога». Пачатак — а 19.00. Zoom / анлайн.

Паліна Рагачова вучыцца ў магістратуры БДУ на факультэце філасофіі і сацыяльных навук, па спецыяльнасці «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя». У рамках сваёй дысертацыі вывучае такія тэмы як эмацыйны дабрабыт і псіхалагічныя ўстаноўкі.

13-га кастрычніка (серада). Лекцыя псіхолага Аліны Пашкевіч «РХП: 5 крокаў да пазітыўных зменаў». Пачатак — а 20.00. Zoom / анлайн.

Аліна Пашкевіч — псіхолаг, студэнтка магістратуры па спецыяльнасці «Псіхалогія» (ФФСН, БДУ), прайшла профільнае павышэнне кваліфікацыі па працы з расстройствамі харчовых паводзінаў у Інстытуце псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі ім. Б. Карвасарскага.

14-га кастрычніка (чацвер). Лекцыя псіхолага Юліі Мяцеліцы «Суіцыд. Што важна ведаць». Пачатак — а 18-00. Zoom / анлайн.

Юлія Мяцеліца — псіхолаг, суіцыдолаг Інстытута псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі ім. Б. Карвасарскага, студэнтка 2-й ступені МГІ.

15-га кастрычніка (пятніца). Лекцыя брата Яраслава Крыловіча «Духоўныя сустрэчы як элемент падтрымкі і рэабілітацыі людзей з псіхічнымі расстройствамі». Пачатак — а 19-00. Zoom / анлайн.

Брат Яраслаў Крыловіч — валанцёр Мінскага клубнага Дома «Адкрытая Душа». Каталіцкі манаскі ордэн капуцынаў, магістр багаслоўя, мае чатырохгадовы вопыт валанцёра па падтрымцы людзей з псіхічнымі захворваннямі.

17-га кастрычніка (нядзеля). Сустрэча ў фармаце Жывой бібліятэкі «Цяжкасці людзей з псіхічнымі расстройствамі». Удзельнікі — члены клубных Дамоў, актывісты (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы». Пачатак — а 18-00.

Спасылка на папярэднюю рэгістрацыю мерапрыемстваў тут.

Зарэгістравацца папярэдне таксама можна: +375257687124 Viber і telegram; ВК



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: