Тысячы ліхтарыкаў на плошчы Незалежнасці

Плошча Незалежнасці ў Мінску зноў сабрала тысячы прыхільнікаў пераменаў. 




Пасля таго, як скончыўся дождж, людзі згарнулі парасоны і дасталі плакаты: «Портфель под мышку — и уходи», «Он не победил», «Лукашенко в отставку», «Не простим».

Сёння на мітынгу выступалі і дэпутаты 12 склікання Вярхоўнага савета.

Депутат Лявонцій Зданевіч павіншаваў усіх са святам:

— Наша праца недарэмная! Ёсць каму працягнуць змаганне за незалежнасць. Якія вы прыгожыя, асабліва нашыя дзяўчыны, я ледзь не плакаў у нядзелю. Я веру, што мы пераможам. Веру, што мы самі будзем будаваць свой дом.

Экс-депутат, былы лідар партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:

— Ніякім пачварам не ўдасца спаганіць нашыя сімвалы. Роўна 29 год таму на гэтай плошчы гэтыя сімвалы засведчылі незалежнасць Беларусь.

Калі сцямнела, людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і ўсе разам спявалі "Купалінку".

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: