Тысячы людзей выступілі супраць тушонкі з баброў

Пад петыцыяй у абарону няшчасных жывёлін, з якіх чыноўнікі хочуць пачаць рабіць кансервы ды каўбасу, падпісалася больш за 7 тысяч чалавек.

Ініцыяваў петыцыю карыстальнік пад нікам Ніка Балквадзэ, вегетарыянец. Аднак петыцыю актыўна каментуюць і мясаеды.

«Любы разумны чалавек будзе супраць! Калі мы пачнем выпускаць такія прадукты, то што будзе далей? З патрэбнымі спецыямі (як кажа начальнік Мінсельгаса) бабёр смачны! Пацук таксама будзе смачны. Больш за тое, па гэтай логіцы, чалавек таксама будзе смачны! .. Мала ежы? Людзі без баброў ходзяць галодныя і сумныя?» — абураецца аўтар петыцыі.

Петыцыя была створана тры дні таму, і пад ёй падпісалася каля 7200 чалавек. Калі колькасць подпісаў дасягне 7500, яна будзе адпраўленая ў Міністэрства сельскай гаспадаркі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: