У 2019 годзе Беларусь чакае вяртанне да перадвыбарчага папулізму з купляй лаяльнасці

Якія былі вынікі 2018 года і якія прагнозы палітолагі і эканамісты звязваюць з 2019 годам.
Аналітычны маніторынг вынікаў і прагнозаў апублікаваў Belarus in focus. Тhinktanks.by прапануе выбарачныя прагнозы і пагрозы, звязаныя з 2019 годам:

Прагнозы на 2019 год (выбарачна):

  • Скароцяцца бюджэтныя датацыі з адначасовым рэфармаваннем найбольш рэсурсаёмістых галін і сфер;
  • Прадоўжыцца пераслед сілавікамі незалежных медыя, а таксама вулічнага пратэстнага актыву;
  • Большасць апазіцыйных партый прымуць удзел у парламенцкай і прэзідэнцкай кампаніях 2019/2020, кандыдатаў у прэзідэнты будзе шмат, а кандыдатаў у парламент мала;
  • Адносіны з Масквой у сферы бяспекі будуць заставацца найменш канфліктнай сферай;
  • Паступовая нармалізацыя адносінаў з Захадам працягнецца, але істотных прарываў чакаць не даводзіцца;
  • Спробы рэанімацыі Саюзнай дзяржавы спародзяць мноства трывожных чаканняў у Беларусі і ў яе суседзяў, але ні да чаго не прывядуць;
  • Расія будзе спрабаваць ціснуць на беларускае кіраўніцтва з мэтай адмовіцца ад часткі сваіх абавязацельстваў такім чынам, каб працягваць здавацца донарам беларускай эканомікі.

Пагрозы 2019 года (выбарачна):

  • Зварот да перадвыбарчага папулізму са спадзяваннем на сілавікоў і спробай пакупкі лаяльнасці некаторых груп насельніцтва за кошт павышэння даходаў;
  • Рост канфліктнасці паміж дэмакратычнымі арганізацыямі, якія плануюць вылучыць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, асабліва ўнутры кааліцый;
  • Дэвальвацыя расійскага рубля з-за санкцый і зніжэння коштаў на нафту, гэта ўдарыць па беларускай фінансавай сістэме і фінансах прадпрыемстваў;
  • Абвастрэнне адносін Расіі з Украінай: імкненне Беларусі ўстрымлівацца ад умяшальніцтва ў канфлікт выкліча дадатковыя прэтэнзіі Расіі;
  • Інфармацыйныя і не толькі правакацыі з боку Расіі з мэтай расхістаць упэўненасць Лукашэнкі ў шчасным праходжанні выбарчага цыклу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!