У 77 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў

У Беларусі абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 77 раёнах Беларусі, пры гэтым забарона дзейнічае ў 12 з іх. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.


Больш за ўсё гэта закранула Віцебскую вобласць, дзе абмежаванне накладзеныя на ўсе раёны, акрамя Браслаўскага. Далей рушыць Мінская вобласць. Тут «свабоднымі» засталіся Капыльскі, Лагойскі і Мядзельскі раёны, у астатніх жа дзейнічаюць абмежаванні, а ў Бярэзінскім і Крупскім раёне — забароны на наведванне лесу, піша REFORM.by.

Таксама ўведзеныя абмежаванні на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Лідзіруе па «чырвоных» зонах Магілёўская вобласць. Поўная забарона тут уведзеная ў 12 раёнах — Бярэзінскім, Крупскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Быхаўскім, Магілёўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Дрыбінскім, Горацкім і Чэрыкаўскім.

Абмежаванні ўведзеныя ў 11 раёнах Гомельскай вобласці — гэта Кармянскі, Чачэрскі, Жлобінскі, Буда-Кашалёўскі, Светлагорскі, Кастрычніцкі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Хойніцкі і Брагінскі рэгіёны.

Адзінай вобласцю, дзе ў лес хадзіць дазволена на ўсёй тэрыторыі, аказалася Брэсцкая.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: