У ААН абавязалі Беларусь перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах

Беларускі ўрад абавязалі на працягу 180 дзён змяніць закон аб масавых мерапрыемствах, піша Радыё Свабода.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

30 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала рашэнне Камітэта па правах чалавека (№ 2482/2014), прынятае па індывідуальнай скарзе жыхара Гомеля Змітра Карашкова, у якім беларускі ўрад абавязалі на працягу 180 дзён змяніць закон аб масавых мерапрыемствах, «каб забяспечыць кожнаму поўнае ажыццяўленне права на свабоднае выказванне думкі».

Афіцыйны Мінск, аднак, дасюль ігнараваў рашэнні, якія прымаюцца ў КПЧ ААН.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: