У ААН разлічылі, як зменіцца насельніцтва Беларусі ў бліжэйшыя 80 гадоў

Арганізацыя аб'яднаных нацый (ААН) прадставіла новы дэмаграфічны даклад — да 2100 года на нашай планеце будзе жыць 11 мільярдаў чалавек.
У цяперашні час насельніцтва Зямлі складае прыкладна 7,7 мільярда чалавек.

Ужо да 2050 года, па прагнозах ААН, людзей на Зямлі стане больш на два мільярды (9,7).

Самымі хуткімі тэмпамі будзе расці насельніцтва Індыі: да сярэдзіны стагоддзя па колькасці жыхароў гэтая краіна абгоніць Кітай.

Што да Беларусі, то па аптымістычным сцэнары да 2050 года беларусаў будзе 9,3 мільёна, да 2100 года — 10,8 мільёна.

На пачатак 2019 года, нагадаем, насельніцтва Беларусі склала 9,5 мільёна чалавек.

Песімістычны сцэнар прадракае скарачэнне насельніцтва нашай краіны да 7,9 мільёна да 2050 года і напалову да 2100 года — да 4,9 мільёна чалавек.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: