У «Адметнасці» і рэдакцыі Hrodna.life прайшлі няпланавыя праверкі

Цягам дзвюх гадзінаў у Гародні праходзілі няпланавыя праверкі ў мясцовай краме «Адметнасць» і ў рэдакцыі навіннага сайта Hrodna.life.
 


З Гродна паведамляе карэспандэнт Радыё Рацыя


— Сюды прыходзілі прадстаўнікі МНС, аддзелу гандлю, санстанцыі, прадстаўнікі аддзелу ідэалогіі, падатковай і два міліцыянты. Спрабавалі напісаць на прадстаўнікоў крамы “Адметнасць” нейкія паперы, аднак у “Адметнасці” былі ўсе дакументы. Але яны знайшлі некалькі недакладнасцяў і выпісалі прадпісанні. Пасля ўсе яны завіталі ў рэдакцыю незалежнага выдання Hrodna.life, дзе таксама рабілі праверку па пажарным забеспячэнні. Гэта ўпершыню за апошнія чатыры месяцы такія праверкі ладзіліся ў гарадзенскіх незалежных кропках.


Фота Сяргея Апановіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: