У адной са школ Светлагорска бацькоў знаёмяць з артыкулам 23.34

У адной са школ Светлагорска бацькоў просяць падпісаць паперу аб тым, што з імі быў праведзены інструктаж і іх азнаёмілі з арт.23.34 «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».

Пра гэта са спасылкай на падпісчыцу, якая даслала ў рэдакцыю фота дакумента, паведамляе "Ранак".

Чытачка абурылася, чаму падобныя паперы даюць у школе і пытаецца ці абавязаныя бацькі іх падпісваць.

— Я разумею, калі мне даюць на подпіс дакумент аб тым, што правялі інструктаж па пажарнай бяспецы, ПДР, аб забароне алкаголю і тытуню. Але гэта ... Я не хачу падпісваць такую паперу.

Адвакат Кацярына Сельвястровіч тлумачыла ў каментары парталу TUT.BY, што падпісваць падобныя паперы неабавязкова.

Па вялікім рахунку гэта ўсяго толькі паведамленне аб нормах заканадаўства, сказала Сельвястровіч. Юрыст назірала выпадкі, калі бацькі ў адказ на падобныя паперы перадавалі настаўнікам або адміністрацыі школы свае: з тлумачэннем абавязкаў установы адукацыі і правоў дзіцяці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: