У акцыі салідарнасці беларусаў у Празе ўдзельнічаў мэр горада

8 верасня беларусы Прагі правялі акцыю ў падтрымку зняволеных і пераследаваных журналістаў.

У акцыі ўдзельнічалі мэр горада Прагі Здэнэк Грыб і супрацоўнік канцылярыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі спадар Пэтр Перунчык.

Адзначаць дзень салідарнасці з журналістамі пачалі менавіта пасля падзеяў, звязаных з гісторыяй Чэхаславакіі. Падчас Другой сусветнай вайны ў засценках гестапа знаходзіўся пісьменнік і журналіст Юліус Фучык. Там за кратамі ён напісаў сваю знакамітую кнігу “Рэпартаж з пятлёй на шыі”. 8 верасня 1943 года ён быў расстраляны нацыстамі.

У 1950 годзе Юліус Фучык пасмяротна атрымаў Міжнародную прэмію Міра. З 1958 года 8 верасня стаў міжнародным Днём салідарнасці журналістаў.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: