У архіве не знайшлося сведчанняў знішчэння людзей пад БЧБ-сцягам

Эксперт па ваеннай бяспецы Ягор Лебядок звярнуўся ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў з просьбай скласці спіс наяўных сведчанняў за перыяд з 1939 па 1946 гады з людзьмі пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам «Пагоня», якія ахоўваюць, канваююць, катуюць ці забіваюць іншых людзей. У архіве такіх дакументаў не знайшлі.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Напісаў запыт у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў з просьбай скласці спіс наяўных у Архіве фота- і кінадакументаў за перыяд 1939-1946 гады з выяўленымі на іх людзьмі пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам "Пагоня" (ці з аналагічнай расфарбоўкі шаўронамі і іншымі апазнавальнымі знакамі), якія ахоўваюць, канваююць, катуюць ці забіваюць іншых людзей. Аплаціў гэтую паслугу (усе ж такі аб'ём работ добры) і атрымаў адказ: "У фондах архіва па тэме, якая Вас цікавіць, фота- і кіна-дакументаў не выяўлена".

Уласна, такіх фота і кінадакументаў я і не сустракаў раней, нягледзячы на ​​мусіраванне лукашэнкаўскай прапагандай дадзенай тэмы ўжо два дзесяцігоддзі. Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна — вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць — але кіна- і фотадакументаў пакуль не бачыў...» — напісаў Ягор Лебядок.

У якасці падмацавання ён апублікаваў лаканічны адказ архіва за подпісам дырэктара Андрэя Ганчара.

Фота з фэйсбука Ягора Лебядка

Фота з фэйсбука Ягора Лебядка


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: