У аўторак вызваляюць Паўла Севярынца

У аўторак, 16 мая, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна прыкладна а 14:30 мусяць вызваліць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца

Суд над Паўлам Севярынцам. 2 мая 2017 года

Павел Севярынец быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 1 мая ў Мінску.

Увогуле за няпоўныя тры месяцы вясны Павел Севярынец правёў за кратамі ў суме 40 дзён: з 12 па 27 сакавіка, з 31 сакавіка па 10 красавіка і з 1 па 16 мая.

Таксама за вясну яго двойчы аштрафоўвалі ў суме на 2300 рублёў (каля 1200 долараў).


bchd.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: