У Бабруйску медыкі баставалі супраць здымачнай групы «БТ» (відэа)

На станцыі хуткай дапамогі ў Бабруйску медыкі не прапусцілі здымачную групу дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», каб тыя знялі сюжэт пра дадатковыя выплаты ва ўмовах COVID-19. На думку людзей, сюжэт выходзіў непраўдзівым, піша «Белсат».
Фота Дзмитрыя Суслава, onliner.by

Фота Дзмитрыя Суслава, onliner.by

Паводле пратэстоўцаў, выплаты атрымалі толькі двое працаўнікоў станцыі.

Відэа канфлікту апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».


Таксама пра зрыщ здымак сюжэту для БТ паведамляе партал onliner.by.


18 траўня стала вядома, што працаўнікі бабруйскай станцыі хуткай дапамогі напісалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта. Медыкі разлічвалі на дадатковыя выплаты за працу падчас эпідэміі COVID-19, але надбаўкі атрымалі не ўсе і не ў тых сумах, пра якія казалі ва ўказе №131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». Пад зваротам падпісаліся 200 асобаў. Медыкі патрабуюць, каб ім растлумачылі парадак і памер выплат надбавак.

20 траўня на станцыю прыехала здымачная група «Беларусь-1», каб запісаць інтэрв’ю з двума асобамі, якія ўсё ж атрымалі абяцаныя выплаты. Аднак іншыя медыкі сабраліся на вуліцы на знак пратэсту супраць гэтых здымак.

Паводле КА belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: