У Бабруйску паляванне на актывістаў працягваецца: затрыманы Юрый Грынявецкі

У Бабруйску 13 сакавіка ранкам, па дарозе на працу, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» .

Акцыя "недармаедаў" у Бабруйску. 12.03.2017. Фота з сайта spring96.org

Юрыя Грынявецкага адвелі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Мінскай.

Сваё затрыманне выкладчык Бабруйскага лесатэхнічнага каледжу Грынявецкі звязвае з удзелам у пратэстах супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. 12 сакавіка ён удзельнічаў у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Бабруйску, трымаў пры гэтым мегафон. Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што яго могуць абвінаваціць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Стала вядома, што  актывіста апыталі і выпісалі позву ў міліцыю на 15 сакавіка.

У гэты ж дзень у аддзяленне міліцыі выклікаюць і Галіну Смірнову. У міліцыі за 8 гадзін затрымання актывісткі так і не змаглі скласці пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: