У Бабруйску з’явіўся першы беларускамоўны клас

Бацька першакласніка Сцяпана Хадарэнкі з Бабруйска дамогся, каб яго сын навучаўся па-беларуску.


Такім чынам у бабруйскай школе №17 паўстаў першы беларускамоўны клас у горадзе. «Зараз таксама стараюся падцягваць свой узровень беларускай мовы», — кажа Глеб Хадарэнка: — Я быў гатовы да таго, што нейкія там будуць патрабаванні. Вядома, шанцаў было не так шмат і я думаў, што ўсё ж не адчыняць, бо некаторыя казалі, што трэба мінімум восем ці дзесяць чалавек. Але гэта не пацвердзілася, проста пішаш заяву, кажаш, што ў Беларусі заканадаўства не проста дазваляе, а кажа пра тое, што гэта абавязкова. І, калі бацькі выбралі беларускую мову, то іх хлопчык ці дзяўчынка будуць вучыцца на беларускай мове.

Глеб Хадарэнка заклікае і іншых бацькоў першакласнікаў Бабруйска, якія хацелі б, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску далучацца да ўжо створанага класа.

Паводле «Радыё Рацыя»


Каментаваць