У Бабруйску з самай раніцы — ператрусы ў мясцовых актывістаў

Раніцай 22 студзеня ў Бабруйску распачаліся ператрусы ў некалькіх мясцовых актывістаў.



Адна з пратэставых акцыў у Бабруйску. Фота з тэлеграм-канала "Бабруйск online"

Тэлеграм-канал "Бабруйск online" паведаміў, што да людзей, якія “праявілі актыўнасць з бел-чырвона-белымі сцягамі”, прыйшлі міліцыянты з ордэрамі на вобшукі.

Паведамляецца пра ператрусы як мінімум у сямі чалавек: Сяргея Бяляева, Елізаветы Літвінавай, Алены Каракулі, Аўгена Габрэліана, Івана Манько, Андрэя Сініцы, Віктара Качана (журналіста "Бабруйскага Кур'ера").

 Алену Каракулю пасля ператрусу даставілі на допыт у Следчы камітэт, Віктара Качана і Івана Манько завезлі ў РАУС.

Андрэя Сініцу ўвосень ужо затрымалі і судзілі за зніч каля помніку ахвярам рэпрэсіяў, а потым пагражалі паставіць сям'ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. Сёння, як распавёў сын Андрэя, з самай раніцы да іх прыйшлі з ператрусам нібыта ў межах крымінальнае справы за абразы працаўнікоў міліцыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: