У Бабруйску здзекуюцца з затрыманай Таісіі Кабанчук

У бабруйскім СІЗА затрыманай Таісіі Кабанчук міліцыянты ўжо суткі не перадаюць ваду, ежу і неабходныя лекі.

Таісія Кабанчук. Фота з фэйсбука

Ужо суткі ў бабруйскім СІЗА працягваюцца катаванні адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску. Міліцыянты адмаўляюцца перадаць ваду, ежу і неабходныя лекі, паведамляе ў фэйсбуку Аег Аксёнаў.

Нагадаем, каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук затрымалі ўчора, 24 сакавіка, у Бабруйску. Тады некалькі невядомых у цывільным заштурхалі актывістку ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС.

Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка — калі будзе праходзіць акцыя ў Мінску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: