У байнэце запусцілі генератар скаргаў на РУУС, ізалятары і іншыя дзяржаўныя органы

У байнэце з'явіўся сайт Skarga.help, на якім можна хутка і з улікам усіх юрыдычных тонкасцяў Стварыць скаргу на дзеянні дзяржаўных органаў.


Зараз генератар скаргаў дазваляе хутка стварыць скаргу на парушэнні правоў з боку дзяржаўных органаў: ад утрымання ў РУУС/ІЧУ да закрыцця станцый метро, паведамляе Беларускі партызан.

Скарга ствараецца ў тры этапы:

1. Той, хто жадаепаведаміць аб парушэнні яго правоў выбірае са спісу від скаргі.

2. Запаўняе патрэбныя палі.

3. Запампоўвае правільна аформлены дакумент, падпісвае і адпраўляе ў дзяржорганы.

Усе заканадаўчыя нюансы ўжо ўлічаныя. Карыстальнік выбірае парушэнні са спісу, алгарытм дае спасылкі на адпаведныя артыкулы заканадаўства, якія былі парушаныя. На выхадзе атрымліваецца гатовы дакумент.

Як адзначаюць стваральнікі рэсурсу, падача скаргі або звароту — гэта спосаб выражэння актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ён патрэбны для зваротнай сувязі і хуткай ліквідацыі парушэння, каб дзяржаўны апарат працаваў на карысць народа. «Гэта звычайны працэс у жыцці прававой дзяржавы, якой хутка стане і Беларусь», — гаворыцца на сайце.

У той жа час, падкрэсліваюць стваральнікі, падаваць скаргі трэба і па іншых прычынах:

Задакументаваць парушэнні і злачынствы для таго, каб у канчатковым выніку прыцягнуць вінаватых да суду. Памятайце, што за кожным адказам — подпіс. За кожнай подпісам — чалавек.

Пераканаць тых, чыноўнікаў, хто сумняецца, перайсці на бок дабра. Яны такія ж людзі, як і мы, на іх можна і трэба ўплываць. Акрамя гэтага, трэба кожны дзень паказваць перакананым прыхільнікам рэжыму, што іх меншасць.

Атрымаць дадатковую магчымасць калі не поўнага вырашэння праблемы, то хаця б нейкіх зрухаў у вырашэнні.

Вывучыць юрыдычныя прынцыпы, структуру дзяржаўных ведамстваў, што можа быць карысным у любой сферы жыцця.

Стваральнікі сайта, аднак, папярэджваюць, што сэрвіс падыходзіць для генерацыі тыпавых скаргаў. У выпадку, калі трэба стварыць складаную скаргу, без дапамогі юрыста, хутчэй за ўсё, не абысціся. Яны паабяцалі стварыць у хуткім часе на сайце сэрвіс юрыдычнай дапамогі.

Праект стаў адным з пераможцаў на анлайн-хакатона Каардынацыйнай Рады і хаба «Перамен».

У адпаведнасці з артыкулам 11 закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» скаргі могуць быць пададзеныя заяўнікамі на працягу трох гадоў з дня, калі яны даведаліся або павінны былі даведацца аб парушэнні іх правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў.

Вось, што піша першы карыстальнік Skarga.help: «Мы лічым афіцыйны зварот/скаргу адным са спосабаў выказвання нашай нязгоды. Таму планавалі з сукамернікамі зрабіць калектыўную скаргу па выніках нашага знаходжання ў ІЧУ Жодзіна. Вельмі своечасова з’явілася Skarga.help, якая зрабіла за нас, не-юрыстаў, усе неабходныя фармальнасці».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: