У Баранавічах прайшла акцыя прадпрымальнікаў

Трое актывістаў прадпрымальніцкага руху — Алесь Макаеў з Мінска, Алесь Абрамовіч з Барысава і Міхась Латышаў з Гомеля арганізавалі акцыю на Кааператыўным рынку ў Баранавічах.




Асноўная мэта акцыі — пазбавіць страху прадпрымальнікаў і іх пакупнікоў. Асноўная стратэгія — збор подпісаў за адмену ўказаў нумар 222 і 48.

 

Намеснік старшыні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў адзначыў:

 

— Сабраць 50 тысяч подпісаў у Канстытуцыйны суд. Гэта з правам заканадаўчай ініцыятывы. У нас застаўся адзіны законны фармат, каб уздзейнічаць у прававым полі. Звароты складзены на падставе грунтоўнага юрыдычнага звароту пра неканстытуцыйнасць указу.

 

Яшчэ за некалькі гадзін да акцыі за актывістамі і журналістамі сачылі і вялі відэаздымкі два міліцыянты ў цывільным.

 

Дырэктар рынка Васіль Саўчанка нервова адрэагаваў на акцыю і намагаўся яе сарваць. Калі не ўдалося, двойчы званіў у міліцыю.

 

Напрыканцы акцыі трое міліцыянтаў падышлі да актывістаў і перапісалі іх дадзеныя.





www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: