У Баранавічах у вайсковай часці адбыўся выбух, адзін чалавек шпіталізаваны

На тэрыторыі адной з вайсковых часцей Баранавіцкага гарнізона адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння, паведамляе Міністэрства абароны.
Вайсковая часць, на тэрыторыі якой прагрымеў выбух. Фота: Рамуальд Жабік, intex-press.by

Вайсковая часць, на тэрыторыі якой прагрымеў выбух. Фота: Рамуальд Жабік, intex-press.by

Паведамляецца, што ў выіку выбуху работнік ТАА «ЭкоПромОйл», мужчына 1980 года нараджэння, атрымаў траўму і апёк галёнкі. Спецыяліст шпіталізаваны, яго жыццю нішто не пагражае.

Здарэнне адбылося праз парушэнне работнікам падраднай арганізацыі, што выконвалі рамонт рэзервуара для захоўвання паліва, патрабаванняў тэхнікі бяспекі, удакладняюць у ведамстве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: