У Баранавічах з'явіўся новы беларускі клас

У баранавіцкай сярэдняй школе №9 адкрыўся новы беларускі клас, у які пайшло толькі 5 хлопчыкаў, улічваючы спартыўны ўхіл школы.
Зноў шмат высілкаў праявілі энтузіясты-бацькі і Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Улада паставілася да гэтага ліберальна, але асаблівых старанняў не праявіла, — кажа старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы, выхаванню і адукацыі Таццяна Малашчанка:

— Гімназічны ўзровень трошкі больш прывабны для людзей у нашых Баранавічах. А 9-ая школа ў нас больш характарызуецца як спартовая. Пяць хлопчыкаў. І гэта таксама паказальна, што менавіта дзяўчынкі пайшлі ў гімназіі, а хлопцы захацелі больш такога спартовага развіцця.

Паводле Таццяны Малашчанкі, у гімназію ў свой час пайшлі больш дзяцей у беларускія класы — 6 дзесяцікласнікаў і 12 другакласнікаў. Але гэта кропля ў моры для таго, каб беларуская — першая дзяржаўная мова — заняла лідзіруючыя пазіцыі як мова карэннай нацыі.

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!