У Бараўлянах пройдзе фестываль супраць высечкі лясоў

Арт-фестываль «ЛЕС» задуманы неабыякавымі жыхарамі пасёлка Вопытны для таго, каб прыцягнуць увагу да праблемы высечкі лесу ў Бараўлянах і іншых кутках нашай краіны.
Плануецца, што свята пройдзе ў суботу, 14 верасня з 13.00 да 21.00 у пасёлку Вопытны. У праграме фестываля — музыканты (Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra, Аляксандр Патліс, «Гарадскі вал» і інш.), гульні, конкурсы, катанне на конях, выставы работ таленавітых людзей, палявая кухня, сумеснае збудаванне арт-аб'екта, які будзе ўпрыгожваць уезд у пасёлак з боку дзіцячай вёскі «SOS», і многае іншае. Таксама на свяце можна будзе памяняць старыя батарэйкі на смачныя пачастункі. Весці мерапрыемства будзе шоумэн Яўген Булка.

Чакаецца, што на арт-фэст «ЛЕС» завітаюць больш за 500 жыхароў з бліжэйшых вёсак і пасёлкаў Бараўлянскага сельсавета.

Нагадаем, сёлета ў Бараўлянах зноў актуалізавалася праблема высечкі лесапаркавай зоны. Падрабязней пра яе чытайце ў рэзанансным матэрыяле «Хочуць распілаваць не толькі лес, але і грошы бюджэтныя»

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!