У Барысаве створаная машына для разгону масавых беспарадкаў

ТАА «Пажснаб» (Барысаў) стварыла спецыяльны аўтамабіль хуткага рэагавання «Шторм». Машына, як паведамляе яе вытворца, прызначаная для аперацый падраздзяленняў МУС па спыненні групавых супрацьпраўных дзеянняў і масавых беспарадкаў.

Аўтамабіль служыць для дастаўкі да месца правядзення аперацыі экіпажа, вады і спецсродкаў, процідзейнічае групам асобаў, якія парушаюць грамадскі парадак, шляхам уздзеяння на іх вадой і спецсродкамі, паведамляе БелаПАН.

«Шторм» створаны на базе МАЗ-6317Х9 з колавай формулай 6×6. Максімальная хуткасць — 80 км у гадзіну. Баявы разлік — 3 чалавекі. Умяшчальнасць цыстэрны для вады — 9 тон. Пажарная помпа — 50 літраў у секунду. Аўтамабіль забяспечвае ўздзеянне вадзянога струменю на 30 — 50 метраў, маркіруючае дзеянне фарбавальнікаў, абарону і жыццезабеспячэнне баявога разліку, кругавы агляд у любы час сутак, магчымасць фіксаваць, захоўваць, праглядаць відэаінфармацыю пра навакольны стан.


Машына дэманструецца на выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў Мінску Milex-2017.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: