У Белаазёрску настаўніцу затрымалі проста ў школе

Затрыманне настаўніцы Таццяны Брыч абмяркоўваюць у сацыяльных сетках Белаазёрска з абурэннем. "Першы Рэгіён" даведаўся, што падставай для затрымання стала святкаванне дня нараджэння з гарбатай і тортам на плошчы ў Белаазёрску 25 лістапада.


Як распавяла адна з мясцовых жыхарак, "25 лістапада ў адной з нашых сябровак, Валянціны Тарасюк, быў дзень нараджэння. На плошчы папілі чай, павіншавалі яе з днём нараджэння. За плошчай глядзелі можа 7, а можа і больш міліцыянтаў. Пачалі з плошчы выганяць. Але ніхто не разышоўся і затрыманняў у той дзень не было.

На наступны дзень, 26 лістапада, на плошчы затрымалі ўчорашнюю імянінніцу і хлопца, які падышоў.

У выніку 27 лістапада затрыманых даставілі ў суд пасля абеду. Падставай былі пратаколы за дзень нараджэння на плошчы. Маўляў, гэта быў не дзень нараджэння, а несанкцыянаваны мітынг. І нібыта імянінніца ішла не на свой дзень нараджэння, а па прызыву з агульнага чата. Хоць, высвятляецца, заклікі ў чаце былі пасля таго дня нараджэння. Суд даў Валянціне Тарасюк 25 базавых штрафу.

Але гэта яшчэ не ўсё, пачалася сапраўдная аблава па ўсіх, хто прыходзіў на дзень нараджэння на плошчу. Хоць там не было ніякіх лозунгаў.

У прыватнасці, трапіўся зубны лекар.

Таксама, аднаго хлопца з працы забралі, у яго ўжо, напэўна, пяць пратаколаў. Гэты чалавек працаваў на шынамантажы, пра які "Першы Рэгіён" пісаў, што згарэў. Ён пазбавіўся працы, двое дзяцей. У пятніцу яны разбіралі завал пасля пажару на шынамантажы, а яго забралі і павезлі на дэтэктар хлусні. Ставяць у віну, што міліцыянтам плот размаляваў.

Яго пратрымалі з пятніцы па нядзелю ў ізалятары, у панядзелак у яго быў суд, які перанеслі.

Адну жанчыну таксама забралі з працы, судзілі ў панядзелак.

Гэта каго змаглі знайсці. Астатніх шукаюць.

Да некаторых ламіліся, і калі не адкрывалі, адключалі электрычнасць.

Ламіліся дадому і да настаўніцы Таццяны Мікалаеўны, але не паспяхова. А ў аўторак да яе прыйшлі на працу тры міліцыянты і забралі. Сёння ў яе чакаецца суд".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: