У Беларусь хутка вернуцца буслы

Верагодна, упершыню ў гэтым годзе іх можна будзе заўважыць у Беларусі цягам бліжэйшых некалькі дзён.
Добрая навіна дня. Белыя буслы ўжо амаль у Беларусі — іх заўважылі ў Польшчы.

Зімуюць буслы ў Афрыцы. Верагодна, упершыню ў гэтым годзе іх можна будзе заўважыць у Беларусі цягам бліжэйшых некалькі дзён.

Лягчэй за ўсё можна ўбачыць бусла на яго гняздзе, але не цяжка заўважыць гэтых птушак, калі яны палююць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках на грызуноў, земляных чарвякоў, лічынак насякомых, яшчарак і амфібій.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: