У беларусаў застаўся тыдзень, каб пацвердзіць сваю занятасць і не патрапіць у базу дармаедаў

Да 1 лютага сфарміруюць першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Тым, хто ў іх патрапіць і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, прыйдзецца аплачваць ЖКП па поўных тарыфах: з 1 студзеня — гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка — газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.
Беларусам, якія жывуць або вучацца за мяжой, рэкамендавана да 21 студзеня падаць у камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці дакументы, якія пацвярджаюць іх дзейнасць.

Спісы не занятых у эканоміцы будуць фарміравацца кожны квартал. Таму прадастаўляць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, лепш за ўсё не пазней 21 студзеня, 21 красавіка, 21 ліпеня, 21 кастрычніка адпаведна.

Нагадаем, што для тых, хто працуе за мяжой, дакументам, пацвярджаючым занятасць можа быць копія працоўнага дагавора — кантракту. Таксама доказам паслужыць копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на вядзенне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці. Чалавек можа прадаставіць копіі і іншых дакументаў, якія даказваюць, што ён працуе за мяжой.

Беларусам, якія вучацца на дзённай форме ў іншых краінах, можна ўзяць даведку з іх установы адукацыі. Пацвердзіць вучобу за мяжой магчыма і копіяй дагавора на аказанне адукацыйных паслуг або іншымі дакументамі, якія даказваюць факт навучання.

Пры гэтым важна, каб дакументы былі афіцыйна пераведзены на адну з дзяржаўных моў — рускую ці беларускую.

Пераслаць дакумент у камісію можна па электроннай пошце ў фарматах pdf, jpg, jpeg, png. Трэба памятаць, што ў гэтым выпадку файл не павінен важыць больш за 5 Мб. Дакумент таксама можна адаслаць і звычайнай поштай альбо прынесці асабіста. Адрасы і кантакты камісій можна паглядзець на афіцыйных сайтах раённых, гарадскіх выканкамаў, а таксама адміністрацыяў раёнаў у гарадах.


Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!