У Беларусі 11 новых палітвязняў

У спіс людзей, зняволеных па палітычных матывах, дадалося яшчэ 11 прозвішчаў. Усяго, паводле "Вясны", у Беларусі ўжо 493 палітвязня.

У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, прад’яўленні абвінавачванняў і вынясенні прысудаў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак") праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі:

Аляксандра Емельяновіча, Сяргея Шчыценку, Алега Кулешу, Мікалая Ісаенку, Сяргея Касцюкевіча, Барыса Ляшкевіча, Віталя Літвіна,

а таксама па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") — Глеба Раманава, Даніілу Хабаўца, Аляксандра Цімафеева, Вячаслава Трафімука.


Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: