У Беларусі 11 новых палітвязняў

Яшчэ 11 чалавек у Беларусі прызнаны палітвязнямі. Такім чынам, па стане на 9 лютага іх у краіне 239.
Палітычнымі вязнямі праваабаронцамі 9 лютага прызнаны:

1. Антон Валавік (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364 КК);
2. Арцём Ісакаў (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
3. Іван Канявега (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт.342, 218, 364 КК);
4. Руслан Акостка (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
5. Аляксей Губіч (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт.364 КК);
6. Дзмітрый Гопта (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
7. Вадзім Гурман (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
8. Віталь Прохараў (непаўнагадовы, асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
9. Аляксей Чарвінскі (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
10. Андрэй Хрэнкоў (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
11. Сяргей Раткевіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК).

Праваабаронцы заяўляюць: "Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад вартай з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: