У Беларусі 600 новых пацыентаў з COVID-19

У Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі 768,7 тыс. чалавек. Пры гэтым першую дозу атрымалі 1,24 млн. беларусаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Разам з тым, у краіне працягваюць выяўляць новыя выпадкі COVID-19. За суткі зарэгістраваныя 600 новых пацыентаў з каронавірусам. У цэлым жа з пачатку пандэміі дыягназ быў пацверджаны ўжо ў 435 620 чалавек, паведамляе REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 575 пацыентаў. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых складае 429257 чалавек.

Яшчэ 10 чалавек памерлі за суткі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 3344.

У краіне зроблена 7,114 млн тэстаў, з якіх 13385 за суткі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: