У Беларусі 9 новых палітвязняў

Усе яны пазбаўленыя волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Дзмітрый Таратун асуджаны 14 траўня 2021 года па ч. 2 артыкула 339 КК (Хуліганства) за нанесены на сцяну будынка малюнак да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

Ірына Вікхольм абвінавачваецца паводле артыкулу 367 КК (Паклёп у адносінах да прэзідэнта), узятая пад варту ў СІЗА;

Андрэй Астрацоў асуджаны паводле артыкулаў 368 КК (Абраза прэзідэнта), 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 366 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы), 364 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за каментары ў тэлеграм-канале да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Арцём Сокал асуджаны паводле ч.1 артыкула 367 (Паклёп у адносінах да прэзідэнта) і ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) за распаўсюд тэксту ў тэлеграм-чаце да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Канстанцін Дудзікаў асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

Арцём Шалегін асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

Аляксей Алікін асуджаны паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

Яўген Пятроў асуджаны паводле ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзімір Кузуб асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання.

У сувязі з гэтым праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуюць ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Таратуна, Ірыну Вікхольм, Андрэя Астрацова, Арцёма Сокала, Канстанціна Дудзікава, Арцёма Шалегіна, Аляксея Алікіна, Яўгена Пятрова, Уладзіміра Кузуба і спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.
  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: