У Беларусі абвешчана кампанія салідарнасці з палітвязнямі dissidentby

Кампанія, па словах яе ініцыятараў, створана дзеля таго, каб спыніць стыгматызацыю ў грамадстве людзей, якія гатовыя змагацца за свае ідэалы і лепшую будучыню.

Адзін з заснавальнікаў dissidentby актывіст Вячка Касінераў распавёў: «Сучасная Беларусь, нягледзячы на яе выгаднае геаграфічнае становішча, ужо чвэрць стагоддзя знаходзіцца ў крызісе.

Адной з асноўных прычын мы бачым сістэмнае знішчэнне ўладай любых дэмакратычных механізмаў у грамадстве. Як вынік — жорсткая цэнзура і адсутнасць свабоды слова, сходаў і меркаванняў.

На працягу 25 гадоў існавання Рэспублікі Беларусь такая практыка прывяла дзясяткі людзей у турмы толькі за тое, што яны мелі адрозную ад дзяржаўнай пазіцыю. Сотні і тысячы змагароў за свабоду і незалежнасць вымушаны былі пакінуць краіну, хаваючыся ад рэпрэсій на сваёй радзіме.

На дадзены момант у беларускіх турмах знаходзіцца мінімум пяць чалавек, якія пацярпелі толькі за свае погляды ці грамадзянскую пазіцыю.

Мы, як лібертарныя актывісты разам з міжнародным цэнтрам грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» катэгарычна не згодны з такім становішчам. З гэтай нагоды мы запускаем кампанію салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі dissidentby».

Ініцыятары кампаніі таксама лічаць небходным падняць пытанне перагляду крытэраў, па якіх чалавек прызнаецца палітычна зняволеным. «На наш погляд, дзяржаўныя інстытуцыі, асабліва сілавікі, падладкоўваюцца і развіваюцца ў сваіх злачынных практыках. Цяпер у ход ідуць падлогі ў справах, правакацыі і ілжэсведчанні. Такім чынам, ізаляваць актывіста, журналіста ці праваабаронцу становіцца даволі лёгка, зрабіўшы з яго ў вачах грамадства і міжнароднай супольнасці крымінальніка. Пакінуўшы тым самым без інфармацыйнай і матэрыяльнай падтрымкі з боку грамадства і незалежных ініцыятыў і арганізацый», — звяртае ўвагу Вячка Касінераў.

На інфармацыйных каналах кампаніі dissidentby можна будзе знайсці актуальную інфармацыю па палітвязням Беларусі, лайфхакі на тэму, якім чынам можна падтрымаць чалавека ў зняволенні, тэматычныя артыкулы, аналітыка, відэа, падкасты з вядомымі дысідэнтамі і г.д.

Dissidentby ў сацыяльных сетках: facebook.com, Telegram, instagram.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: