У Беларусі ад самагубстваў гінуць амаль у 7 разоў часцей, чым ад забойстваў

У Беларусі ад самагубстваў у 2018 годзе гінулі людзі ў 6,8 разоў часцей, чым у выніку забойстваў. Лідзіруе па забойствах сярод мужчын Віцебская вобласць. Па самазабойствах — Магілёўская.

Калі ад забойстваў у Беларусі у 2018 годзе было зафіксавана 4,8 смерцяў мужчын на 100 тысяч насельніцтва, то ад самагубстваў загінула 33 прадстаўнікі моцнага полу на такую ж колькасць жыхароў. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў дэмаграфічным штогодніку за 2019 год, які апублікаваў Белстат. Thinktanks.by паспрабаваў разабрацца, дзе часцей за ўсё адбываюцца забойствы і самагубствы ў Беларусі, а таксама хто часцей за ўсё гіне.

Забойства


Як сведчыць статыстыка, колькасць зафіксаваных забойстваў у Беларусі няўхільна зніжаецца. Калі ў 2000 годзе было зафіксавана 16,1 такіх злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва, то ў 2018 годзе — 4,8.

Ёсць традыцыйна крымінагенныя і найбольш спакойныя рэгіёны па гэтаму віду злачыннасці. Напрыклад, у мінулым годзе, як і пазалетась, у Віцебскай вобласці было зарэгістравана 7,5 забойстваў на 100 тысяч насельніцтва сярод мужчын, тады як у Мінску гэты паказчык у 2018 годзе быў на ўзроўні 2,3 (у 2017 годзе «» на ўзроўні 2,8).

Жанчыны ў выніку забойстваў часцей за ўсё гінулі ў 2018 годзе ў Мінскай вобласці — 2,4 выпадкаў на 100 тысяч жыхароў. Радзей за ўсё — у Мінску — 1,2 выпадка на 100 тысяч.

Жанчыны ў Беларусі гінуць ад рук забойцаў прыкладна ў два разы радзей, чым мужчыны.

Падобная прапорцыя паміж забойствамі ў горадзе і ў вёсцы. У вёсках у 2018 годзе адбылося 7,5 забойстваў на 100 тысяч грамадзян, тады як у гарадах было зафіксавана 4 забойства суадносі з той жа колькасцю насельніцтва.

Самагубства


Аднак колькасць забойстваў цмянее ў параўнанні з колькасцю самагубстваў. Прычым жанчыны ў Беларусі накладваюць на сябе рукі прыкладна ў 5 разоў радзей, чым мужчыны. Калі ў мінулым годзе добраахвотна сышлі з жыцця 33 мужчыны (на 100 тыс. насельніцтва), то аналагічным чынам скончылі свой жыццёвы шлях 6,9 жанчын (на 100 тыс. насельніцтва).

Найбольшая колькасць самагубстваў, таксама як і забойстваў, адбываюцца ў сельскай мясцовасці. Суіцыды ў сялян здараюцца амаль у 3 разы часцей, чым у гараджан. Так, у мінулым годзе скончылі з сабой на сяле 65,1 мужчын і 11,4 жанчын на 100 тысяч грамадзян. У гарадах гэты паказчык складаў 23,7 у мужчын і 5,6 у жанчын.

Так што беспрасветная безнадзейнасць губіць вёску ў прамым сэнсе слова.

Сярод мужчын найбольшая колькасць самагубстваў адбываецца, па дадзеных за 2018 год, у Магілёўскай вобласці — 46,5 на 100 тысяч жыхароў. Сярод жанчын — у Віцебскай вобласці — 10,4 суіцыду на 100 тысяч насельніцтва.

Менш за ўсё накладваюць на сябе рукі мужчыны ў Мінску — 17,1 выпадкаў на 100 тысяч. Жанчыны — у Гомельскай вобласці — 5,2 суіцыду на 100 тысяч жыхароў.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: