У Беларусі блакуюцца сайты

У Беларусі пачалі блакіроўку сайтаў. У прыватнасці, недасяжны сайты kyky.org, nn.by, naviny.by, gazetaby.com.




У Telegram-канале сайта Kyky.org гаворыцца наступнае: «Дарагія чытачы. Сайт KYKY недаступны. Мабыць, мы з вамі камусьці моцна перашкаджаем) пакуль мы разбіраемся ў сітуацыі, навіны будзем посціць у сацсеткі».

Назіраюцца праблемы з доступам да сайту «Нашай Нівы» (nn.by) — выдае памылку 525. Рэдактар Ягор Марціновіч распавёў, што некаторым усё ж атрымліваецца адкрыць старонку. «Сказаць, што ён заблакаваны ў нуль — я не магу. Хтосьці прабіваецца, але не ўсе, канешне, — сказаў ён. — Тэхспецыялісты спрабуюць змагацца разам са спецыялістамі Hoster».

У кампаніі hoster.by паведамілі, што «Наша Ніва» і Kyky.org не ўнесены ў «чорны спіс», гэта значыць, рэестр сайтаў абмежаванага доступу. Прычыны недаступнасці ў іх розныя, але абедзве звязаныя з частковым блакаваннем замежнага трафіку.

Справа ў тым, што «Наша Ніва» выкарыстоўвае DNS-серверы Cloudflare, а ў Kyky.org узнікла праблема з SSL-сертыфікатам, таму што таксама ідзе праверка сапраўднасці, і, адпаведна, замежны трафік таксама неабходны.


Паводле 42.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: