У Беларусі будуць блакаваць «копіі інтэрнэт-рэсурсаў»

ААЦ унёс змены ў сумесную пастанову з Мінсувязі і Мінінфармам, якой зацверджана «Палажэнне аб парадку абмежавання (аднаўлення) доступу да інтэрнэт-рэсурсу». Пастанова трох ведамстваў №2/6/2 ад 25 сакавіка сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, паведамляе reform.by.

У пастанове з'явіўся новы тэрмін: «Копія інтэрнэт-рэсурсу — інтэрнэт-рэсурс, падобны да ступені змешвання з інтэрнэт-рэсурсам, доступ да якога абмежаваны».

Міністэрства інфармацыі цяпер пры выяўленні копіі інтэрнэт-рэсурсу будзе накіроўваць апавяшчэнне ў Дзяржаўную інспекцыю электрасувязі Мінсувязі для ўключэння яе ў спіс абмежаванага доступу. Копія будзе ўключацца ў спіс на працягу аднаго дня пасля атрымання паведамлення.

Трэба адзначыць, што палажэннем прадугледжана ўключэнне ў спіс абмежаванага доступу самога інтэрнэт-рэсурсу на падставе рашэння Мінінфарма, а не паведамлення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: