У Беларусі будуць патрабаваць фота пры падключэнні да мабільнага аператара?

Стала вядома, што пры рэгістрацыі абанентаў мабільны апэратар МТС будзе патрабаваць фатаздымак абанента.


У салоне аператара пацьвердзілі: пры заключэнні пагаднення (напрыклад, падключэнні sim-карты ці хатняга інтэрнэту) ад 17 верасня будуць патрабаваць зрабіць фота. Хутчэй за ўсё, тое будзе рабіцца на месцы, у салоне. Гэта звязана з новымі патрабаваннямі Міністэрства ўнутраных спраў, сказаў кансультант МТС.

Кіраўніцтва МТС адказала, што «будзе дзейнічаць згодна з заканадаўчымі актамі, якія набываюць сілу 18 верасня». Прэс-сакратары іншых беларускіх мабільных аператараў не чулі пра абавязковае фатаграфаванне абанентаў.

У прэс-службе МУС здзівіліся такому патрабаванню і параілі звярнуцца да пастановы МУС, ААЦ і Мінсувязі № 211/11/9 ад 5 жніўня (PDF), дзе пра фатаздымкі нічога не гаворыцца.

«Пытанне не ў фатаздымку. Пытанне ў тым, што яны будуць правяраць сапраўднасць пашпарта, — тлумачыць прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч. — У іх усталяваная спецыяльная сістэма, як на памежным пункце, якая будзе пацвярджаць сапраўднасць дакумэнта паводле звестак нашай аўтаматызаванай сістэмы «Пашпарт».

Пастанова, пра якую вядзецца гаворка, прынятая на падставе ўказу Лукашэнкі № 98 ад 15 сакавіка, які быў скіраваны найперш на барацьбу з нелегальнай IP-тэлефаніяй — але ледзь не забараніў Skype і Viber.


Паводле svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: