У Беларусі чыгунка зможа прадаваць квіткі на стаячыя месцы

Савет міністраў змяніў правілы перавозкі пасажыраў на Белчыгунцы. Адпаведная пастанова ад 27 лютага з’явілася на сайце ўраду.
Цяпер пасажыр зможа атрымаць розніцу кошту першапачатковага і зноў аформленага праязнога дакументу, калі змяншаецца кошт паездкі.

У «пэўных выпадках» перавознік зможа прадаваць квіткі на стаячыя месцы ў цягніках з нумараванымі месцамі.

Пасажыру не трэба будзе дадаткова плаціць за перавозку жывёлаў, калі іх перавозяць у кошт нормы ручной паклажы.

Яшчэ адна са зменаў: працаўнікі чыгункі пры выкананні службовых абавязкаў змогуць весці гука- і відэазапіс.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: