У Беларусі хваля ўзломаў акаунтаў у сацыяльных сетках

Апошнім часам у Беларусі павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з узломам уліковых запісаў у сацыяльных сетках.
Зламыснікі дзейнічаюць па простай схеме: узломваюць акаунт і ад яго імя рассылаюць паведамленні сябрам з просьбай пазычыць грошай шляхам пераводу іх на банкаўскую аплатную карту альбо на абаненцкі нумар тэлефона. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

«Таксама сустракаюцца выпадкі, калі зламыснік, дзейнічаючы па той жа схеме, выманьван ў ахвяры рэквізіты яе банкаўскай аплатнай карты (нумар карты, тэрмін дзеяння, CVV), — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў Аляксандр Грыцук. — Зламыснік кажа, што нібыта скончыўся тэрмін дзеяння яго карты, а трэба атрымаць тэрміновы перавод ці ж пад іншай добрапрыстойнай падставай просіць прадаставіць доступ да інтэрнэт-банкінгу. Атрымаўшы патрэбную інфармацыю, зламыснік пераводзіць грашовыя сродкі з рахунку ахвяры на сваю карысць».

Аляксандр Грыцук звяртае ўвагу інтэрнэт-карыстальнікаў, што не варта спяшацца выконваць просьбы сваіх знаёмых, калі атрымліваеце ад іх падобныя паведамленні. Лепш звязацца з імі па тэлефоне або мэссенджэры і ўдакладніць, ці сапраўды патрэбна дапамога.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: