У Беларусі яшчэ шэсць палітвязняў

У спіс людзей, зняволеных па палітычных матывах, дадалося яшчэ шэсць прозвішчаў. Усяго, паводле «Вясны», у Беларусі ўжо 526 палітвязняў.


У сувязі з атрыманнем інфармацыі пра людзей, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, праваабаронцамі прызнаны палітвязнямі:

Максім Шыманскі — асуджаны судом Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Вячаслаў Уласевіч — асуджаны 31 траўня судом Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксей Капітонаў — асуджаны 22 лютага судом Першамайскага раёна г. Віцебска па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Ягор Карапузаў — асуджаны 11 лютага судом Віцебскага раёна па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Канстанцін Сінкевіч — асуджаны па арт. 369 КК у Віцебску за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксандр Бабкін — асуджаны 28 чэрвеня судом Мінскага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: