У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча

У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта было паведамлена ў аўторак на прэс-канферэнцыі, якая праходзіць у Мінску ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ніл Гілевіч (1931 — 2016) — народны паэт Беларусі і першы старшыня ТБМ.
Ніл Гілевіч. Фота: svaboda.org

Ніл Гілевіч. Фота: svaboda.org

Як стала вядома, стваральнікі Нацыянальнага ўніверсітэта праводзяць кансультацыі ў Міністэрстве адукацыі. Мэта — атрымаць ліцэнзію і распачаць навучальны працэс (а ён, як вядома, будзе весціся на беларускай мове). Ідзе праца над стварэннем структуры ВНУ.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-03-27 13:51:00
Меркаванне адсюль (belisrael.info/?p=13855, 01.02.2018): "Я не супраць універа з беларускай мовай навучання... Аднак усё ж не варта рабіць фетыш з мовы, дый з тэрыторыі знаходжання ўстановы. Нават калі ўдасца сабраць прыстойны калектыў беларускамоўных выкладчыкаў (пазіраючы на завадатараў справы, сумняюся, што ўдасца – яны і з сайтам сваёй арганізацыі ледзь даюць рады), то пад прыглядам _такога_ міністэрства ўніверсітэт рызыкуе неўзабаве паўтарыць лёс гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа (2003), мінскага ЕГУ (2004) або, да прыкладу, «Энвілы» (2011).
Адзін добры праект важыць больш, чым два пасрэдных. Памысна было б аб’яднаць высілкі выкладчыкаў ЕГУ, які пакуль не саўсім страціў давер Еўрапейскага Саюза, «ініцыятыўнай групы Трусава», шэрагу іншых энтузязістаў – ды стварыць за межамі РБ суперустанову з прыярытэтам беларускай мовы..."