У Беларусі людзям з лёгкай формай каранавіруса могуць дазволіць лячыцца дома

У Беларусі людзям з лёгкай формай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 могуць дазволіць лячыцца дома. У найбліжэйшы час такі нарматыўны дакумент падрыхтуе Міністэрства аховы здароўя. А пакуль пытанне «прапрацоўваецца», піша «Еўрарадыё».

Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Паводле яе слоў, грамадзянам "з бессімптомным цячэннем ці з лёгкай формай каранавіруснай інфекцыі" дазволяць застацца дома толькі пры ўмове, што ў іх ёсць магчымасць поўнай самаізаляцыі. Напрыклад, калі чалавек застанецца жыць у прыватным доме ці ў кватэры адзін.

На 12 красавіка агульная колькасць заражаных у Беларусі складала 2578 чалавек, 26 чалавек памерлі, 203 чалавекі выпісаныя. Было праведзена 64 тысячы тэстаў на каранавірус.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: