У Беларусі могуць пачаць выраб кітайскай вакцыны ад каронавіруса. А могуць і не пачаць

У бліжэйшы час можа быць прынята рашэнне па вытворчасці вакцыны сумесна з Кітаем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, распавёў тэлеканалу СТВ пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько.


— На працягу першага паўгоддзя гэтага года Кітай накіраваў бязвыплатна ў Рэспубліку Беларусь 400 тысяч доз вакцын кампаніі Sinopharm, якая зарэгістраваная ў многіх краінах свету, у тым ліку ў нас. Яна вельмі запатрабаваная, яна каціруецца як вакцына з вельмі высокай эфектыўнасцю. Сёння Міністэрствам аховы здароўя нашай краіны па даручэнні кіраўніка дзяржавы вядуцца перамовы аб закупцы камерцыйнай партыі тавару. Спецыяльна для Рэспублікі Беларусь ёсць пэўныя скідкі добрыя, — цытуе дыпламата Zerkalo.io.

Па словах Юрыя Сянько, у бліжэйшы час можа быць падпісаны кантракт, і ў Беларусь будзе накіравана каля мільёна доз вакцыны, якія будуць размеркаваны па клініках для далейшай вакцынацыі насельніцтва.

Таксама ён дадаў, што сёння ідуць перамовы з трыма кітайскімі кампаніямі, якія вырабляюць вакцыны. «Мы спадзяемся, што таксама ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне па вытворчасці вакцыны сумесна з Кітаем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў Сянько.

Нагадаем, што раней ва ўладаў Беларусі былі планы па вытворчасці ў краіне расійскай вакцыны «Спутник V». У выніку аказалася, што вакцыну ў нас проста расфасоўваюць па ампулах — і гэта называецца «вытворчасцю».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: