У Беларусі можа з’явіцца вакцына Pfizer, але ёсць нюанс

Міністэрства аховы здароўя Беларусі можа закупіць вакцыну Pfizer.
Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый па выніках нарады ў міністэрстве.

Падкрэсліваецца, што закупка вакцыны будзе разглядацца толькі пры ўмове, калі ў Беларусі будзе 100 тысяч ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай. Пра механізм і тэрміны вывучэння попыту на Pfizer не паведамляецца.

Pfizer — адна з сямі вакцын, ухваленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У гэтым спісе няма «Спутніка», якім вакцынуюць большасць беларусаў.

Наша Ніва

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: