У Беларусі надрукуюць новыя банкноты ў 5 і 10 рублёў

У Беларусі выпусцяць у зварот абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў. Гэтае рашэнне Нацыянальны банк анансаваў яшчэ ў верасні 2018 года. У 2020 годзе мусяць з’явіцца новыя купюры па 20 і 50 рублёў. Пра гэта паведамляе Белсат
Гаворка ідзе не проста пра дадрукоўванне купюр, а пра іх мадыфікацыю пры захаванні асноўных малюнкаў на пярэднім і адваротным баках, а таксама іх каляровай гамы і памеру. Нацбанк хацеў прывесці ў адпаведнасць з актуальным вонкавым выглядам выявы архітэктурных збудаванняў. Акрамя таго, планавалася дапісаць іх назвы на адным баку. Нагадаем, на банкноце ў 5 рублёў намаляваная Камянецкая вежа, а на 10-рублёвай купюры – полацкая Спаса-Праабражэнская царква.

З новых банкнотаў таксама знікне рэквізіт «Старшыня праўлення» і факсіміле подпісу Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. Гэта звязана з тым, што Пракаповіч з 2011 года не зʼяўляецца старшынёй праўлення Нацбанку.

Як менавіта будуць выглядаць новыя купюры пакуль невядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!