У Беларусі не хапае амаль 100 тысяч работнікаў. Хто ў дэфіцыце і якія заробкі гатовыя плаціць

У Беларусі не хапае больш за 98,5 тысячы работнікаў. Менавіта столькі прапаноў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Пры гэтым больш 61,7 тысячы заявак — на зарплату да 700 рублёў. Zerkalo.io паглядзела, якіх работнікаў не хапае больш за ўсё.
Якая сітуацыя з вакансіямі для медыкаў

Хапае вакансій для лекараў-спецыялістаў — да 3105. Больш за палову прапаноў — 1654 заявак ад наймальнікаў — з заробкам да 800 рублёў. Удакладнім, што некаторыя вакансіі прадугледжваюць частковую занятасць. І ёсць яшчэ адзін нюанс: наймальнікі часцяком паказваюць у тэксце суму да выплаты падаткаў, гэта значыць на рукі атрымаецца менш.

У банку вакансій ёсць некалькі прапаноў з заробкам вышэй 1500 рублёў. Да прыкладу, у 4-ю гарадскую клінічную бальніцу ў Мінску патрабуецца некалькі лекараў з «палучкай» ад 1600 рублёў. Сярод патрэбных спецыялістаў — урач-рэнтгенолаг, уролаг.

Для медсясцёр ў банку размешчана 3219 вакансій. Больш за палову заявак ад наймальнікаў — на заробак да 600 рублёў (1828 вакансій). Але ёсць прапановы з зарплата вышэй 1500 рублёў. Да прыкладу, гарадская клінічная інфекцыйная бальніца ў Мінску мае патрэбу ў дзвюх медсёстрах, абяцаюць заробак ад 2000 рублёў (сума паказаная з прэміяй). Рэжым працы — суткі праз трое.

Для фельчараў адкрыта 1037 вакансій, а для санітараў — 1806 (у тым ліку і ветэрынарных).

Колькі не хапае будаўнікоў

У наймальнікаў ёсць запыт на будаўнікоў. Да прыкладу, для муляроў адкрыта 1276 вакансій, тынкоўшчыкаў — 1145, маляроў — 1023, абліцоўшчыкаў — 747, страхароў — 551.

Якія яшчэ работнікі ў дэфіцыце

На 24 ліпеня чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў было 4155 вакансій, трактарыстаў — 2647, прадаўцоў — 2182, электраманцёраў — 2153, кухараў — 1904, электрагазазваршчыкаў — 1084.

Да актуальнасці інфармацыі ў агульнарэспубліканскім банку вакансій узнікаюць пытанні.

У сакавіку гэтага года падчас анлайн-канферэнцыі Мінпрацы па пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў паскардзіўся: «Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занята. І гэта не адзінкавы выпадак».

— Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя: канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы па заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас, паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці. Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме анлайн, і мы імкнемся да таго, каб інфармацыя па неактуальных вакансіях як мага хутчэй выключалася з банка, — адказаў прадстаўнік Мінпрацы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: