У Беларусі новыя крымінальныя справы супраць блогераў

Стала вядома пра новыя крымінальныя справы супраць беларускіх блогераў. Заведзена крымінальная справа на адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка. Па неафіцыйнай інфармацыі, яны распачатыя і ў дачыненні Сяргея Пятрухіна і Уладзіміра Цыгановіча, паведамляе «Еўрарадыё».


Путрухіна затрымалі 16 чэрвеня пад Пухавічамі, куды прыехалі два мікрааўтобусы з міліцыянерамі. Спачатку гаворка ішла пра адміністрацыйную справу, але 25 чэрвеня блогера з Кобрынскага ізалятара часовага ўтрымання перавялі ў ізалятар на Акрэсціна ў Мінску.

Як паведамляе brestspring.com, крымінальная справа датычыць падзей 29 траўня ў Гродне, калі ў выніку правакацыі быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Яго вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Па гэтай справе праходзіць група яго паплечнікаў. Напярэдадні стала вядома, што да яе далучылі блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага.

З'явілася інфармацыя, што на Акрэсціна знаходзіцца і блогер Аляксандр Кабанаў, які адбываў адміністрацыйнае пакаранне ў Брэсце. Верагодна там жа знаходзіцца блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON).

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: