У Беларусі пачалі «адлоўліваць» аматараў «хайпануць» на тэме каранавіруса

У пятніцу падчас наведвання прадпрыемства "Белгіпс" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне пачалі "адлоўліваць" аматараў "хайпануць" на тэме каранавіруса. Гэтыя яго словы прагучалі ў эфіры тэлеканала АНТ. Са словаў беларускага кіраўніка вынікае, што "адлоўліваннем" займаюцца сілавікі, піша «Еўрарадыё».

З заявы Лукашэнкі незразумела, што "пытаюць" у гэтых людзей. Фота pixabay.com

"Хайпануць модна цяпер на гэтай тэме ў інтэрнэце, — гаварыў Лукашэнка. — Мы пачалі адлоўліваць такіх і пытаць у іх... Ведаеце, псіхозу і так хапае, а трэба падагрэць дзесьці, паказаць".

Кіраўнік дзяржавы згадаў і апазіцыю, якая нібыта спрабуе выкарыстаць сітуацыю "супраць улады".

"Я маўчу — час нас рассудзіць, — гаварыў Лукашэнка. — Але толькі памятайце: ніхто, ніадкуль, нічога нам не дасць".

З яго слоў вынікае, што "адлоўліваннем" займаюцца сілавікі. Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо даваў даручэнне разабрацца з тымі, хто распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю пра сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: